Рэзідэнцыі пра сацыяльна-экалагічныя выклікі — SIT-PLU Residencies 2027
Гадавыя рэзідэнцыі ў Нідэрландах, Італіі і Іспаніі для працы з тэрыторыямі, супольнасцямі, экалогіяй і публічнай прасторай.
Для каго: мастакі і мастачкі, міждысцыплінарныя творцы, даследчыкі(-цы), куратары(-кі), архітэктары(-кі), дызайнеры(-кі) і тыя, хто працуе з мастацтвам, культурнай медыяцыяй, публічнай прасторай, экалогіяй, супольнасцямі, сацыяльнай справядлівасцю і новымі формамі ўзаемадзеяння з тэрыторыяй.
Калі: студзень - снежань 2027. Прысутнасць на месцы: мінімум 40% ад усяго перыяду рэзідэнцыі.
Фармат:
- Гадавая рэзідэнцыя ў адным з 4 кантэкстаў
- Праца з канкрэтнай тэрыторыяй, супольнасцю і мясцовай праблематыкай
- Развіццё мастацкага праекта, інтэрвенцыі або фармату культурнай медыяцыі
- Публічныя прэзентацыі на месцы
- Удзел у анлайн-сустрэчах на платформе Agora
- Фінальная прэзентацыя / выстава ў межах праекта
- Унёсак у SIT-PLU Atlas: аб’екты, гісторыі, мапа, тэкставыя і візуальныя матэрыялы.
Рэзідэнцыі / кантэксты:
- Baltan Laboratories | Нідэрланды: праца з Wondermash у дэльце Мааса. Фокус — будучыні сельскіх тэрыторый, гісторыі зямлі, ракі, супольнасцей і нечалавечых істот.
- Lungomare | Балцана, Італія: праца з рачнымі ландшафтамі ў межах праекта FLUX. Фокус — экалагічныя, культурныя і сацыяльныя вымярэнні рэк, вада як прастора сувязі, навучання і аднаўлення прыродных працэсаў.
- Idensitat | Барселона, Іспанія: праца з тэмай «зонаў ахвяравання» ў раёнах каля вусця ракі Besòs: Trinitat Vella, Bon Pastor, Baró de Viver, La Sagrera, Sant Andreu. Фокус — гарадскія ўскраіны, рака, водная інфраструктура і супольнасці.
- ZEMOS98 | Галісія, Іспанія: Сommoning Energy — рэзідэнцыя пра лакальныя і справядлівыя мадэлі энергетычнага пераходу, супольныя землі, калектыўнае кіраванне тэрыторыямі і экалагічную ўстойлівасць.
Прапануецца:
- Ганарар 13 500 EUR (дарога не ўваходзіць у ганарар)
- Вытворчы бюджэт — залежыць ад канкрэтнай рэзідэнцыі
- Падтрымка ад прымаючай арганізацыі
- Уключэнне ў міжнародную сетку SIT-PLU.
Падача ў 2 этапы. Для тых, хто пройдуць у 2-ю фазу: 500 EUR за распрацоўку больш дэталёвай прапановы.