Рэзідэнцыя Casa d’Artistes 2026 ад FAR Cultural | Іспанія

Free
900 EUR

Casa d’Artistes Creation Centre (Менорка) прымае заяўкіна рэзідэнцыі 2026 для творцаў у сферах візуальнае_мастацтва, перформанс, падкастаў, музыка і саўнд-арт. Прымаюцца як новыя ідэі, так і праекты ў распрацоўцы.

Для каго: паўналетнія творцы і творчыя калектывы, якія могуць выставіць афіцыйны рахунак і гатовыя працаваць у фармаце рэзідэнцыі.

Прапануецца ўсім удзельнік/цам:

  • Працоўная прастора
  • Суправаджэнне каманды цэнтра
  • Паказ праекта ў працэсе
  • Пакрыццё дарогі і пражывання для ўдзельнікаў/-ц не з Меноркі
  • Магчымасць пакрыцця выдаткаў, звязаных з мацярынствам (дзеці да 3 гадоў).

Напрамкі рэзідэнцый 2026:

Illes d’Art — візуальнае мастацтва
Працягласць: 20 дзён (сакавік-травень, даты ўзгадняюцца).
Ганарар 1100 EUR.

Performance Residency — перформанс
Працягласць: 20 дзён (травень-чэрвень) + трэнінг (29-30 траўня)
Ганарар 900 EUR.

Падкаст на каталонскай мове (Radio Culture) + супраца з Ràdio Far
Працягласць: 20 дзён (сакавік-травень)
Ганарар 900 EUR.

Arts al Nord — музыка і саўнд-арт
Працягласць: 20 дзён (чэрвень)
Ганарар 1100 EUR.