Skip to main content

Рэзідэнцыя COMMON GROUND — Art & Nature Residency

30 June 2026, 23:30 CEST
Сірас, Greece
Free

KYKLart запрашае мастакоў(-чак) і творцаў з Грэцыі і іншых краін на Art & Nature Residency на востраве Сірас. Удзельнікі(-цы) будуць жыць 8 дзён у сельскім ландшафце Пагаса і створаць site-specific дзеянне, інтэрвенцыю або прэзентацыю, звязаную з прыродным асяроддзем вострава.

Для каго: мастакі(-чкі), творцы і міждысцыплінарныя практыкі(-ні) з Грэцыі і іншых краін.

Падыходзяць практыкі ў сферах:

– Візуальнае мастацтва;
– Гукавое мастацтва;
– Інсталяцыя;
– Музыка;
– Перформанс;
– Рух;
– Land art;
– Environmental art;
– Партысіпатыўныя і міждысцыплінарныя практыкі.

Рэзідэнцыя праходзіць у Пагасе — невялікім сельскагаспадарчым паселішчы на востраве Сірас у Кікладах. Гэта спакойнае месца прыкладна за 6 км ад Эрмупалі, галоўнага горада вострава. Побач ёсць грамадскі транспарт, а да пляжнай вёскі Галісас можна дайсці пешшу прыкладна за 40 хвілін.

Удзельнікі(-цы) будуць жыць у доме сярод дрэў, садоў і адкрытай прыроднай прасторы. Падчас рэзідэнцыі трэба стварыць site-specific мастацкае дзеянне, інтэрвенцыю або прэзентацыю, звязаную з адносінамі паміж мастацтвам і прыродным асяроддзем Сіраса.

Фінальны вынік будзе прадстаўлены падчас аднадзённай адкрытай падзеі ў прыроднай прасторы вострава: на традыцыйных сцежках, пляжах, пагорках, палях або ў іншай лакацыі.

Арганізатары асабліва зацікаўлены ў праектах, якія:

  • Асэнсавана працуюць з ландшафтам і асяроддзем;
  • Даследуюць устойлівасць і суіснаванне;
  • Запрашаюць да рэфлексіі, удзелу або сэнсарнага досведу;
  • Выкарыстоўваюць low-impact і экалагічна свядомыя падыходы.

Даступныя перыяды рэзідэнцыі:

  • 15–22 чэрвеня 2026 года;
  • 22–29 чэрвеня 2026 года;
  • 29 чэрвеня — 6 ліпеня 2026 года;
  • 20–27 ліпеня 2026 года;
  • 27 ліпеня — 3 жніўня 2026 года;
  • 3–10 жніўня 2026 года;
  • 17–24 жніўня 2026 года;
  • 14–21 верасня 2026 года.

Прапануецца:

  • Бясплатнае пражыванне на 8 дзён;
  • Падтрымка каманды KYKLart;
  • Магчымасці для знаёмства з іншымі мастакамі(-чкамі), куратарамі(-камі) і мясцовай супольнасцю;
  • Удзел у адкрытай публічнай падзеі напрыканцы рэзідэнцыі.

Важна:
У апісанні не пазначана, што пакрываюцца дарога, харчаванне або ганарар.