Visiting Curators Vienna 2026, рэзідэнцыя — стадзі-тур для куратараў у Вене
Verein K запрашае на 10-дзённую рэзідэнцыю ў Вене, дзе вы будзеце знаёміцца з мастацкай сцэнай Вены: сустракацца з маста(ч)камі і інстытуцыямі, удзельнічаць у студыйных візітах і наведваць выставы, а таксама развіваць свае будучыя праекты.
Для каго: куратары(-кі) на сярэднім этапе кар’еры з досведам рэалізацыі выставаў і планамі выставы за межамі Аўстрыі ў бліжэйшыя 2 гады з удзелам мастакоў з Аўстрыі.
Калі: 16-25 лістапада 2026.
Прапануецца:
- Пакрыццё дарогі і пражывання
- Суткавыя.