Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак на пачатку кар'еры AiR SVĚTOVA 1 2026
Месячная рэзідэнцыя для аднаго візуальнага мастака / мастачкі, каб распрацаваць новы мастацкі праект у галерэі SVĚTOVA 1 у Празе. Праграма накіравана на падтрымку творцаў на пачатку прафесійнага шляху і працу з тэмай ролі мастацкага ўяўлення ў адказе на сучасныя крызісы.
Тэма: (How) can imagination through art help solve current crises? — як мастацкае ўяўленне можа рэагаваць на сучасныя экалагічныя, палітычныя, сацыяльныя і іншыя крызісы.
Калі: 1 лістапада - 6 снежня 2026.
Для каго: візуальныя_мастакі/-чкі на пачатку кар’еры з наступных краін:
Албанія, Аўстрыя, Арменія, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грузія, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Косава, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Мальта, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Туніс, Украіна.
*Нельга быць студэнтам/-кай падчас рэзідэнцыі.
Прапануецца:
- Пражыванне ў рэзідэнцыйнай прасторы
- Сумесная студыя + асобная спальня
- Куратарская падтрымка
- Production budget каля 820 EUR
- Аплата дарогі ў Прагу і назад
- Публічная праграма: варкшоп (28 лістапада 2026), artist talk (5 снежня 2026), выстава ў галерэі (4 снежня 2026 - 2 студзеня 2027)
- Групавы фідбэк ад экспертнай камісіі.
Абавязковая ўмова: падача на грант Culture Moves Europe разам з камандай S1. Калі грант не будзе атрыманы — галерэя выплаціць ганарар 30 000 CZK (~1238 EUR).