Пісьменніцам: Women in the Mountains Residency 2026 ад Elizabeth Kostova Foundation
10-дзённая рэзідэнцыя для жанчын-пісьменніц у гарах Радопаў на першую дэкаду жніўня 2026.
Для каго:
- Жанчыны 18+, якія жывуць у Балгарыі або іншых краінах Еўропы (у тым ліку, па-за ЕС);
- Аўтаркі прозы, creative non-fiction, паэзіі або драматургіі;
- Не абавязкова публікаваныя, але з досведам творчага пісьма.
Прапануецца:
- Пражыванне ў Чэпелары;
- Поўны пансіён;
- Пакрыццё транспартных выдаткаў (у межах Еўропы);
- Групавыя сустрэчы з ментар(к)амі, чытанне твораў, горныя паходы і супольныя актыўнасці;
- Магчымыя сацыяльныя стыпендыі (пры дадатковых патрэбах).