Рэзідэнцыя Intermix Residency | Саудаўская Аравія
Intermix Residency — рэзідэнцыя ў JAX District, Diriyah (Эр-Рыяд). Рэзідэнцыя ініцыяваная Visual Arts Commission у межах культурнай стратэгіі Saudi Vision 2030.
Ключавыя тэмы праграмы: інавацыі, трансфармацыя, устойлівасць.
Для каго: візуальныя_мастакі/-чкі, куратары/-кі, арт-пісьменнікі/-цы, крытыкі/-ні, даследчыкі/-цы на пачатку або ў сярэдзіне кар’еры (21+).
Працягласць: адзін цыкл 3 месяцы; усяго 3 цыклы на год.
Прапануецца:
- Індывідуальная студыя з доступам да агульных працоўных прастор
- Пражыванне побач са студыямі
- Штомесячная стыпендыя на жыццёвыя выдаткі
- Production grant (памер вызначаецца індывідуальна пад праект)
- Авіяквіткі туды-назад (economy class)
- Візавая падтрымка
- Транспарт у межах афіцыйнай праграмы
- Варкшопы, лекцыі, сустрэчы з эксперт(к)амі
- Студыйныя і выставачныя візіты ў Эр-Рыядзе
- Групавая за межы горада
- Open Studios у канцы рэзідэнцыі.
*Медыцынская страхоўка не пакрываецца.