Рэзідэнцыя MagiC Carpets 2026 ад Wrocław Institute of Culture
Мастацкая рэзідэнцыя ў Уроцлаў у межах платформы MagiC Carpets. Праграма арыентавана на даследчыя і супольнасныя практыкі з фокусам на супрацоўніцтва з карэйскай меншасцю ў горадзе.
Для каго: мастакі/-чкі, якія працуюць з фатаграфія (а таксама ў міждысцыплінарным і візуальным полі), зацікаўленыя ў даследаванні гісторый, досведаў і наратываў карэйскай супольнасці ў Уроцлаве.
Працягласць: 4 тыдні (верасень / кастрычнік 2026).
Лакацыя: Уроцлаў і яго наваколле (месцы, важныя для карэйскай супольнасці).
Прапануецца:
- Ганарар 1200 EUR
- Вытворчы бюджэт да 1000 EUR
- Пакрыццё дарожных выдаткаў да 1000 EUR
- Пражыванне.
Вынікам стане публічная прэзентацыя працы ў супрацоўніцтве з куратарам/-кай і прадстаўнік/цамі супольнасці. Праграма ўключае сустрэчы з жыхар(к)амі і варкшопы; магчыма папярэдняя анлайн-камунікацыя перад пачаткам рэзідэнцыі.