Рэзідэнцыя Open Futures 2026 ад Studio Light Moves | Ірландыя
Studio Light Moves — ініцыятыва Light Moves Festival — адкрыла прыём заявак на Open Futures 2026: рэзідэнцыйную лабараторыю для пары з двух чалавек:
адзін танцор/-ка + адзін media ці digital-мастак/-чка.
Калі: 18-29 траўня 2026 + падрыхтоўка да рэзідэнцыі.
Фокус на скрыжаванні танца і тэхналогій, у тым ліку:
- video mapping
- real-time / interactive video
- motion sensing
- immersive video, game engines
- генератыўны гук і відэа
- installation і screen-based dance.
Прапануецца:
- 3600 EUR на пару, уключна з ганарарам, пражываннем, падарожжам (да 250 EUR на чалавека)
- Доступ да студый і тэхнічнай базы: Dance Limerick, Limerick City Gallery of Art, University of Limerick (DMARC, Irish World Academy of Music and Dance)
- Удзел у Creative Lab з эксперт(к)амі.