Rhythms of Continuity — рэзідэнцыя пра клопат, супольнасці і культурную ўстойлівасць Даследчая і творчая рэзідэнцыя для мастакоў у Румыніі
Title — BE
Rhythms of Continuity — рэзідэнцыя пра клопат, супольнасці і культурную ўстойлівасць
Subtitle — BE
Даследчая і творчая рэзідэнцыя ў Сэчэле і Бухарэсце для мастакоў(-чак) на пачатку прафесійнага шляху, якія працуюць з рамяством, целам, супольнасцямі і стратэгіямі ўстойлівасці.
Slugrhythms-of-continuity-recreate-europe-romania-2026
Content — BE
Re:Create Europe адкрывае набор на 5 праграм для творчых людзей і культурных прафесіяналаў(-ак) на пачатку прафесійнага шляху: чатыры міжнародныя рэзідэнцыі ў Румыніі, Германіі, на Мальце і ў Балгарыі, а таксама анлайн-серыю вэбінараў.
Тэма праграмы 2026 года — «Трансфармацыя культурнай палітыкі». Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з тэмамі мастацкай свабоды, супраціву і ўстойлівасці, культурнай памяці, грамадзянскага ўдзелу і ролі мастацтва ў складаных сацыяльных і палітычных кантэкстах.
Адна з магчымасцей праграмы — Rhythms of Continuity, даследчая і творчая рэзідэнцыя ў Румыніі пра клопат, ручныя і цялесныя практыкі, супольнасці і нябачныя сеткі, якія дапамагаюць культурнаму жыццю працягвацца ў нестабільных умовах.
Для каго:
Мастакі(-чкі) на пачатку прафесійнага шляху з досведам да 5 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі(-камі) краін і тэрыторый, дапушчаных да ўдзелу ў праграме Creative Europe.
Фармат:
Rhythms of Continuity: Repetition, Care and Invisible Networks of Resilience — інтэнсіўная даследчая і творчая рэзідэнцыя ад Romanian Association of Contemporary Art.
У цэнтры рэзідэнцыі — ручныя і цялесныя практыкі: тэкстыль і вышыўка, кераміка, скульптура з дрэва, музыка і перформанс. Яны разглядаюцца не як рэшткі мінулага, а як сучасныя інструменты сувязі, аднаўлення і культурнай устойлівасці.
Калі і дзе:
1–24 жніўня 2026
Сэчэл, рэгіён Марамурэш, і Бухарэст, Румынія.
Этапы рэзідэнцыі:
1–15 жніўня — Сэчэл, Марамурэш
Першая частка пройдзе ў сельскім кантэксце, у супольнасці, дзе культурныя практыкі звязаныя з павольным рытмам, ручной працай і мясцовымі традыцыямі.
Удзельнікі(-цы) будуць:
– працаваць у былым будынку чыгуначнай станцыі Сэчэл, які цяпер ператвараецца ў культурную прастору;
– жыць у дамах мясцовых жыхароў(-ак), каб лепш пазнаёміцца з рытмам і жыццём супольнасці;
– удзельнічаць у практычных варштатах з мясцовымі мастакамі(-чкамі);
– знаёміцца з жыццём вёскі і мясцовымі святамі;
– даследаваць, як культурная пераемнасць падтрымліваецца праз супольную працу.
Напрыканцы гэтага этапу ўдзельнікі(-цы) прадставяць працу ў працэсе: гэта могуць быць мастацкія творы, site-specific інтэрвенцыі або дакументальныя матэрыялы, створаныя ў дыялогу з мясцовым кантэкстам.
16–24 жніўня — Бухарэст
Другая частка перанясе ўдзельнікаў(-ц) у гарадское асяроддзе і будзе прысвечаная паскораным гарадскім рытмам, культурным інстытуцыям і нефармальным сеткам падтрымкі.
У праграме:
– пражыванне і працоўныя прасторы ў Anca Poterașu Gallery;
– даследчыя візіты ў буйныя музеі;
– наведванне незалежных галерэй і студый мастакоў(-чак);
– сустрэчы і размовы з мясцовымі культурнымі дзеячамі(-камі);
– разважанне пра тое, як культурная пераемнасць і ўстойлівасць праяўляюцца ў гарадскім кантэксце.
Прапануецца:
– пакрыццё дарожных выдаткаў да 350 EUR на ўдзельніка(-цу);
– пражыванне, аплачанае арганізатарамі, коштам да 150 EUR за ноч;
– 525 EUR на штодзённыя выдаткі — 25 EUR на дзень цягам 21 дня;
– вытворчая падтрымка для мастака(-чкі) — 1 000 EUR на матэрыялы або невялікія вытворчыя выдаткі;
– вытворчая падтрымка для куратара(-кі) — 200 EUR на матэрыялы або невялікія вытворчыя выдаткі;
– прафесійны абмен у міжнародным кантэксце;
– магчымасць далучыцца да сеткі Re:Create Europe;
– магчымасць прадставіць вынікі працы ў лічбавым Атласе мастацкай устойлівасці.
Дэдлайн:
15 чэрвеня 2026, 12:00 CEST