Шукаюць актыўнасці для выставы Pedagogies of War by Roman Khimei and Yarema Malashchuk
Арганізатары запрашаюць мастакоў, перформераў, даследчыкаў, пісьменнікаў, актывістаў і культурных дзеячаў прапанаваць актыўнасці ў прасторы выставы.
Шукаюць простыя, але змястоўныя формы, якія:
- Дапамагаюць разважаць пра вайну, памяць і тое, як гвалт паказваецца і ўспрымаецца праз выявы
- Ствараюць прастору для дыялогу і супольнага досведу
- Уключаюць гледачоў/-чак у перажыванне і разважанне, а не толькі ў «прагляд» выставы.
Фарматы: перформанс, лекцыя або размова, чытанне, гукавая інтэрвенцыя, варкшоп і іншыя формы.
Як гэта будзе праходзіць:
- Вячэрнія падзеі ў прасторы выставы
- 4 паказы на адзін праект
- 2 сесіі за вечар: 21:00 і 22:00
- Працягласць каля 45 хвілін
- Даты: 21 сакавіка, 11 і 25 красавіка, 9, 23 і 30 траўня 2026.
Прапануецца:
- Ганарар 1500 EUR (з ПДВ)
- Уключаны праезд і пражыванне (без дарагіх пералётаў).