Skip to main content

Sobremesa: Echoes Residency in GreeceTwo-month residency for artists and cultural practitioners near Thessaloniki.

5 July 2026, 3:00 (BY)
20 October — 20 December 2026
Επανομή, Greece
425 EUR

Title — BE
Sobremesa: Echoes Residency — рэзідэнцыя пра ежу, клопат і салідарнасць | Грэцыя

Subtitle — BE
Двухмесячная рэзідэнцыя каля Салонікаў для мастакоў(-чак), даследчыкаў(-ц), актывістаў(-ак), кухараў(-ак) і культурных практыкаў(-ынь).

Slug
sobremesa-echoes-residency-food-care-solidarity-greece-2026

Excerpt — BE
Echoes Residency hosted by Fix in Art запрашае рэзідэнтаў(-ак) у Эпаномі каля Салонікаў. Праграма ў межах Sobremesa даследуе ежу, клопат, салідарнасць, міграцыю і супольнасныя інфраструктуры. Прапануюцца пражыванне, дарога, харчаванне, artist fee 425 EUR у месяц, вытворчая падтрымка і доступ да лакальных сетак салідарнасці.

Content — BE

Для каго:
Мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), актывісты(-кі), мэйкеры(-кі), кухары(-кі) і іншыя культурныя практыкі(-ні) з краін, eligible для Creative Europe.

Важныя:

– Практыка-арыентаваны або прыкладны падыход;
– Інтарэс да ежы як тэмы даследавання;
– Досвед або цікавасць да сацыяльна ангажаванай і супольнаснай працы;
– Этычная адчувальнасць у працы з уразлівымі кантэкстамі;
– Гатоўнасць жыць і працаваць у супольным асяроддзі.

Удзел у кухонных і прыбіральных дзяжурствах з’яўляецца абавязковай часткай рэзідэнцыі.

Фармат:
Echoes Residency hosted by Fix in Art — рэзідэнцыя ў межах праекта Sobremesa, якая даследуе ежу праз клопат, салідарнасць, міграцыю і супольныя інфраструктуры.

Рэзідэнцыя праходзіць у кантэксце Салонікаў — горада на міграцыйных маршрутах каля мяжы ЕС, дзе ежа існуе ў напружанні паміж недахопам і адходамі, размеркаваннем і захаваннем, даступнасцю і выключэннем.

Fix in Art у Эпаномі — гэта самаарганізаваная культурная прастора і супольнае асяроддзе, дзе мастацкая вытворчасць, адукацыя, штодзённае жыццё і практыкі клопату цесна звязаныя.

Магчымыя тэмы даследавання:
– Інфраструктуры клопату: цыркуляцыя, захоўванне і размеркаванне ежы;
– Межы, міграцыя і харчовая справядлівасць;
– Этычная прысутнасць у салідарных прасторах;
– Кухня, прыбіранне і гасціннасць як палітычныя і даследчыя практыкі;
– Стол як месца ўключэння, выключэння і бачнасці.

Метад працы:
Рэзідэнты(-кі) будуць працаваць праз situated research і практыку: fieldwork, супольнае гатаванне, дакументаванне, варштаты, пісьмо, калектыўныя даследаванні і ўдзел у лакальных ініцыятывах.

У праграме:

– Калектыўныя чытанні;
– Feedback-сесіі;
– Супольныя трапезы і прыгатаванне ежы;
– Field trips паводле даследчых інтарэсаў;
– Узаемадзеянне з культурным жыццём Салонікаў і сеткамі салідарнасці;
– Магчымыя варштаты, размовы і супрацоўніцтва з лакальнымі арганізацыямі або школамі.

Калі і дзе:
20 кастрычніка — 20 снежня 2026 года

Эпаномі каля Салонікаў, Грэцыя.

Праграма прымае 2 рэзідэнтаў(-ак) і 1 чалавека з overseas-рэгіёнаў.

Прапануецца:
– Пражыванне ў Fix in Art;
– Пакрыццё дарогі;
– Харчаванне і subsistence;
– Artist fee — 425 EUR у месяц;
– Production fee, які будзе адаптаваны да прапановы;
– Куратарская і арганізацыйная падтрымка;
– Доступ да лакальных сетак салідарнасці і культурнай экасістэмы.

Вынік:
Ад рэзідэнтаў(-ак) не патрабуецца адзін фінальны завершаны вынік.

Магчымыя фарматы:

– Сустрэчы і супольныя трапезы;
– Варштаты;
– Педагагічныя інструменты;
– Перформансы;
– Публікацыі;
– Часовыя інтэрвенцыі;
– Размовы і супольныя падзеі.

Асноўны акцэнт — на працэсе, адносінах, кантэксце і формах, якія ўзнікаюць з супольнай працы.

Адбор:
Кандыдаты(-кі) павінны:

– Быць даступнымі на ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
– Быць гатовымі жыць і працаваць у супольным асяроддзі;
– Умець этычна працаваць з супольнасцямі і салідарнымі кантэкстамі;
– Адпавядаць канцэптуальнай рамцы Sobremesa;
– Быць рэзідэнтам(-кай) краіны, eligible для Creative Europe.

Тэрміны:
– Пачатак прыёму заявак: 5 чэрвеня 2026 года;
– Дэдлайн: 5 ліпеня 2026 года;
– Shortlist: 14 ліпеня 2026 года;
– Інтэрв’ю: 18–24 ліпеня 2026 года;
– Фінальны адбор: 30 ліпеня 2026 года.

Дэдлайн:
5 ліпеня 2026 года

Арганізатары і партнёры:
Sobremesa, Echoes Residency і Fix in Art

https://www.sobremesaproject.com/