Sobremesa: Hangar Residency Двухмесячная рэзідэнцыя ў Лісабоне для мастакоў
Title — BE
Sobremesa: Hangar Residency — рэзідэнцыя пра ежу, дыяспары і посткаланіяльныя архівы | Партугалія
Subtitle — BE
Двухмесячная рэзідэнцыя ў Лісабоне для мастакоў(-чак) і практыкаў(-ынь), якія даследуюць ежу як архіў міграцыі, каланіяльнай гісторыі і культурнай памяці.
Slugsobremesa-hangar-residency-lisbon-2026
Excerpt — BE
Sobremesa: Vagaries of the Palate запрашае 2 рэзідэнтаў(-ак) у Hangar Residency у Лісабоне. Праграма даследуе ежу як спосаб гаварыць пра дыяспары, посткаланіяльную памяць, гандлёвыя маршруты, выжыванне і культурную прыналежнасць. Прапануюцца пералёты, пражыванне, artist fee 600 EUR і production fee 1 200 EUR.
Content — BE
Для каго:
Мастакі(-чкі) і практыкі(-ні) з краін, eligible для Creative Europe, якія працуюць з тэмамі ежы, дыяспары, посткаланіяльнай гісторыі, архіваў, міграцыі, памяці і сацыяльных адносін.
Праграма асабліва падыходзіць для практык у сферах:
– Сацыяльна ангажаванага мастацтва;
– Кулінарных практык;
– Кіно і медыя;
– Архіўных даследаванняў;
– Посткаланіяльных даследаванняў;
– Міждысцыплінарных праектаў.
Прымаюцца заяўкі як ад творцаў на пачатку шляху, так і ад больш дасведчаных практыкаў(-ынь).
Фармат:
Рэзідэнцыя ў Hangar у Лісабоне праходзіць у межах праекта Sobremesa: Vagaries of the Palate, які даследуе ежу як культурны, палітычны і сацыяльны інструмент.
У фокусе лісабонскай рэзідэнцыі — посткаланіяльныя архівы, дыяспарныя харчовыя культуры і тое, як ежа можа захоўваць сляды перамяшчэння, гандлю, выжывання і супраціву.
Лісабон разглядаецца як месца сустрэчы розных афрыканскіх, лацінаамерыканскіх, азіяцкіх і арабскіх дыяспарных кулінарных прысутнасцей.
Магчымыя тэмы даследавання:
– Дыяспарныя кухні як жывыя архівы каланіяльнай гісторыі;
– Ежа, памяць і страта;
– Харчовыя практыкі і сацыяльная іерархія;
– Ежа, турызм і джэнтрыфікацыя;
– Гарадское садоўніцтва і харчовы суверэнітэт;
– Кухня як месца сустрэчы, маўчання, размовы і супраціву.
Калі і дзе:
Лісабон, Партугалія.
Перыяд рэзідэнцыі: кастрычнік — лістапад 2026 года.
У дакументах ёсць розніца ў даце пачатку: у адным месцы пазначана 1 кастрычніка, у іншым — 10 кастрычніка. Лепш праверыць дакладную дату ў форме перад падачай.
Прапануецца:
– Пералёты;
– Пражыванне ў студыі, якая таксама будзе асноўным месцам індывідуальнай працы;
– Агульная кухня з базавымі рэсурсамі;
– Матэрыялы для даследавання;
– Artist fee — 600 EUR за два месяцы;
– Production fee — 1 200 EUR за два месяцы;
– Доступ да прастораў, архіваў і сетак Hangar;
– Магчымасці для публічнай прэзентацыі: open days, talks і іншыя фарматы.
Вынік:
Фінальная завершаная праца не патрабуецца. Праграма робіць акцэнт на даследаванні, працэсе і крытычным пошуку.
Вынікамі могуць быць даследчыя матэрыялы, чарнавікі, прататыпы, публічныя прэзентацыі або Sensory Field Journal — палявы дзённік з нетэкставымі слядамі, рэцэптамі, матэрыяльнымі ўзорамі і назіраннямі.
Адбор:
Будуць улічвацца:
– Адпаведнасць тэмам Sobremesa;
– Сувязь з посткаланіяльнымі і харчовымі даследаваннямі;
– Якасць, яснасць і рэалістычнасць прапановы;
– Папярэдняя практыка заяўніка(-цы);
– Здольнасць працаваць у супольным даследчым асяроддзі;
– Патэнцыял стварыць змястоўныя і крытычна ангажаваныя вынікі.
Тэрміны:
– Пачатак прыёму заявак: 5 чэрвеня 2026 года;
– Дэдлайн: 5 ліпеня 2026 года;
– Shortlist: 14 ліпеня 2026 года;
– Інтэрв’ю: 18–24 ліпеня 2026 года;
– Фінальны адбор: 30 ліпеня 2026 года.
Дэдлайн:
5 ліпеня 2026 года
Арганізатары і партнёры:
Sobremesa, Lisbon Art Weekend і Hangar
Кантакт:
[info@sobremesaproject.com](mailto:info@sobremesaproject.com)
Падача:
Праз анлайн-форму на сайце Sobremesa.
https://www.sobremesaproject.com/