Конкурс сольных танцавальных прац Solo Dance Contest 2026
Solo Dance Contest — міжнародны конкурс сольных танцавальных прац, які штогод збірае прафесійных танцоўшчыкаў/-ц і харэографаў/-к з усяго свету. Конкурс пройдзе ў межах 18-га Гданьскага фестывалю танца.
Для каго: прафесійныя танцоры(-кі) 18+ з пацверджаным досведам (дыплом або дакументаваная мастацкая практыка)
Што можна падаваць:
- Cольныя працы працягласцю ад 5 да 20 хвілін
- Прэм’ера адбылася не раней за 1 чэрвеня 2024.
Польскія адборы (Solo Dance Contest PL)
Калі: 18-19 красавіка.
- Адабраныя 10-12 сола, з якіх 5-7 трапяць у асноўны конкурс
- Ганарар за паказ 450 PLN (брута)
- Пражыванне, харчаванне і кампенсацыя дарогі ў межах Польшчы.
Месца і даты асноўнага конкурсу: Гданьск, 14-17 верасня 2026.
Прапануецца:
- Прызавы фонд 6000 EUR: 5 500 EUR: 1-е, 2-е і 3-е месцы (журы) + 500 EUR (прыз глядацкіх сімпатый)
- Запрашэнне ў Гданьск і паказ сола на сцэне Klub Żak
- Пражыванне і харчаванне падчас конкурсу
- Кампенсацыя дарогі: да 400 PLN у межах Польшчы і да 180 EUR для ўдзельнікаў/-ц з-за мяжы.