Спектаклі для ASSITEJ World Congress 2027 Спектаклі для ASSITEJ World Congress 2027 | Паўднёвая Карэя (Сувон і Сеул)
→ ASSITEJ International абвясціў набор спектакляў для 22-га Сусветнага кангрэса ASSITEJ Brave Futures, які пройдзе 22 ліпеня - 1 жніўня 2027 у Сувоне і Сеуле. Запрашаюцца пастаноўкі для, з і ад дзяцей і маладых людзей ва ўсіх жанрах сцэнічных мастацтваў.
Спектаклі, створаныя да 2020, не прымаюцца.
Для каго: тэатральныя кампаніі, калектывы і незалежныя творцы, якія працуюць у сферы сцэнічных мастацтваў для дзяцей і моладзі. Магчымы ўдзел спектакляў з дзецьмі і маладымі людзьмі як выканаўцамі або суаўтар(к)амі.
Не могуць падавацца ўдзельнікі/-цы ASSITEJ Artistic Gathering 2025 і World Congress 2024 (з абмежаванымі выключэннямі).
Фокус праграмы:
</b>• Галасы дзяцей і іх удзел
- Смелыя, эксперыментальныя фарматы і новыя мастацкія мовы
- Азіяцкія перспектывы, дыялог традыцыі і інавацыі
- Інклюзіўныя практыкі.
Прапануецца:
</b>• Ганарар (вызначаецца пасля адбору)
- Пражыванне, харчаванне, лакальны транспарт
- Рэгістрацыя на ўсе падзеі кангрэса
- Плануецца падтрымка міжнародных паездак для ўдзельнікаў/-ц з краін з ніжэйшым узроўнем даходу.
Ддл: 1 траўня.