Вакансія Strategic Communication Specialist ад European Theatre Convention | Берлін, Германія

Free

European Theatre Convention (ETC) — сетка публічных тэатраў у Еўропе. Арганізацыя працуе з больш чым 80 тэатрамі ў 30+ краінах і рэалізуе міжнародныя праекты, прафесійныя праграмы і ініцыятывы ў сферы культурнай палітыкі.

Для каго: спецыялісты/-кі з 5-10 гадамі досведу ў стратэгічных камунікацыях і адвакацыі ў еўрапейскім культурным кантэксце, з глыбокім разуменнем тэатральнага сектара і інстытуцый ЕС. Досвед у праграмах Creative Europe — перавага.

Асноўныя задачы:

  • Распрацоўка і кіраванне камунікацыйнымі кампаніямі
  • Пабудова медыя- і рэдакцыйных партнёрстваў
  • Камунікацыя з інстытуцыямі ЕС (уключаючы Еўракамісію і дэпутатаў Еўрапарламента)
  • Каардынацыя запуску новага сайта
  • Падтрымка сайта, рассылак і сацсетак.

Умовы:

  • Кантракт на 1 год (з магчымасцю падаўжэння), 40 гадзін/тыдзень, офіс у Берліне + магчымасць 1-2 дні на тыдзень працаваць з дому.
  • Пачатак працы да 23 сакавіка 2026.

Прапануецца:

  • Заробак ад 3500 EUR брута ў месяц (у залежнасці ад досведу)
  • 30 дзён адпачынку.