Стыпендыя Ishibashi Foundation Network Leader Fellowship Programme in Japanese Arts 2026-2027
Sainsbury Institute for the Study of Japanese Arts and Cultures адкрывае набор на стыпендыяльную праграму для даследчыкаў і даследчыц на пачатку кар’еры, якія працуюць з японскім мастацтвам і візуальнай культурай Японіі.
Для каго: даследчыкі(-цы), PhD_кандыдаты(-кі), postdoc, куратары(-кі), арт-гісторыкі(-ні).
- Для PhD-кандыдатаў/-ак і early postdocs — да 2 гадоў пасля абароны PhD, якія спецыялізуюцца на японскім мастацтве і візуальнай культуры Японіі.
- У краінах, дзе PhD-праграмы па японскім або азіяцкім мастацтве абмежаваныя, таксама могуць падавацца куратары(-кі) і арт-прафесіяналы(-кі) на пачатку шляху з досведам працы з японскім мастацтвам да 5 гадоў.
- Прыярытэт будзе ў даследчыкаў(-ц) з рэгіёнаў, дзе няма моцных цэнтраў вывучэння японскага мастацтва — па-за Заходняй Еўропай, Паўночнай Амерыкай і Японіяй.
Што можа быць праектам:
- Часовая выстава або віртуальная выстава
- Апрацоўка першасных крыніц з калекцый японскага мастацтва
- Сайт або іншы лічбавы вынік
- Акадэмічная публікацыя
- Лакальная гісторыя японскага мастацтва
- Вусная гісторыя мастацтва
- Творчы праект з даследчым фокусам на гісторыю японскага мастацтва
- Праца са спецыяльнымі бібліятэчнымі калекцыямі Sainsbury Institute.
Важна: трэба мець моўныя навыкі, дастатковыя для рэалізацыі прапанаванага даследчага праекта. Японская мова не пазначаная як абавязковая для ўсіх, але можа быць неабходнай у залежнасці ад тэмы.
Фармат:
- Праца над уласным даследчым праектам у сваёй краіне / лакацыі
- Анлайн-ментарства і навучальныя сесіі кожныя два тыдні з кастрычніка да траўня
- Метадалагічныя і арт-гістарычныя трэнінгі. лекцыі, нетворкінг і варкшопы вакол праектаў fellows
- Тыднёвая паездка ў Вялікабрытанію летам 2027.
Прапануецца:
- 7500 GBP (~8800 EUR) на даследчы праект (нельга выкарыстоўваць на living expenses)
- Ментарская і даследчая падтрымка ад Sainsbury Institute
- Асобна прафінансаваная паездка ў Вялікабрытанію летам 2027
- Акадэмічная праграма, наведванні музеяў і даследчы сімпозіум у Norwich і London.