Стыпендыя Klaus Töpfer Sustainability Fellowship 2027
Шукаюць людзей, якія будуюць масты паміж сектарамі (навука, мастацтва, грамадства, палітыка і інш.) і маюць патэнцыял доўгатэрміновага ўплыву.
Для каго: прафесіяналы/-кі з мінімум 10 гадамі досведу ў сферы устойлівага развіцця, навукі, мастацтва, грамадзянскай супольнасці, бізнесу, палітыкі або сумежных сфер.
Калі: пачатак I квартал 2027 (да 1 год). Магчымасць гнуткага фармату (напрыклад, падзел на перыяды).
Прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя
- Кампенсацыя дадатковых выдаткаў на жыццё ў Германіі
- Праектны бюджэт да 30.000 EUR, які можна выкарыстаць на падарожжы, арганізацыю варкшопаў, публікацыі, мастацкую вытворчасць.