Стыпендыя KWI International Fellowships 2026-2027 | Германія

Free
3000 EUR
1 Oct — 31 Mar

Institute for Advanced Study in the Humanities (KWI) прымае заяўкі на даследчыя стыпендыі для гуманітарных, культурных і сацыяльных навук. Праект павінен выразна адпавядаць даследчай праграме KWI, якая ўключае: science studies, visual literacy, aesthetic practices, historical impact, дыялогі паміж культурнымі і сацыяльнымі навукамі.

Для каго: даследчыкі(-цы) з усяго свету, якія маюць завершаную ступень PhD і да 6 гадоў постдактаральнага досведу (PhD атрыманы ў 2020 або пазней), працуюць у сферах гуманітарных, культурных або сацыяльных навук.

Калі: 1 кастрычніка 2026 - 31 сакавіка 2027 (6 месяцаў).

Прапануецца:

  • Фелоўшып-кантракт (не працоўны кантракт)
  • 3000 EUR у месяц (да падаткаў)
  • Офіс, тэхнічная і адміністрацыйная падтрымка
  • Доступ да бібліятэкі, даследчай і івэнт-інфраструктуры
  • Магчымасць уключэння ў міждысцыплінарныя калоквіумы, лекцыі і канферэнцыі
  • Частковае пакрыццё выдаткаў на прыезд і ад’езд.

Акадэмічнае асяроддзе:

  • Супрацоўніцтва з University Alliance Ruhr (Дуйсбург-Эсэн, Бохум, Дортмунд)
  • Доступ да сеткі ўніверсітэтаў у Дзюсельдорфе, Кёльне, Мюнстэры, Білефельдзе
  • Магчымасці абмену з Folkwang University of the Arts
  • Транснацыянальныя ініцыятывы з Бельгіяй і Нідэрландамі.