Стыпендыяльная праграма Vitali Silitski Fellowship 2026 ад Цэнтра новых ідэй
Гэта двухмесячная стыпендыяльная праграма для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага.
Для каго:
- беларусы і беларускі да 35 гадоў;
- прадстаўнікі/-цы акадэмічнай сферы, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, медыяў;
- жывуць у ЕС або краінах Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі), маюць доступ да рынку працы і банкаўскі рахунак;
- валодаюць англійскай на ўзроўні, дастатковым для дыскусій;
- не ўваходзілі ў пастаянную каманду ЦНІ.
Праграма:
13-25 сакавіка 2026Адукацыйная анлайн-частка Future Ideas School
Спікеры і спікеркі: James Nixey, Michael McFaul, Hillary Briffa, Рыгор Астапеня, Антон Раднянкоў, Дар’я Урбан, Леся Руднік.
26-29 сакавіка 2026Афлайн-частка і фінальны пітчынг
Ладзіцца ў Варшаве. Лагістыка пакрываецца
6 красавіка - 5 чэрвеня 20262-месячная анлайн-стажыроўка
Прапануецца:
- Стажыроўка ў даследчай камандзе ЦНІ
- Стыпендыя да 2000 EUR (брута)
- Ментарская падтрымка
- Публікацыя аналітычнага артыкула (да 2000 слоў) на сайце ЦНІ.
Трэба быць гатовым/-ай удзельнічаць ва ўсіх этапах і падрыхтаваць аналітычны матэрыял да 6 чэрвеня 2026.