Тэатральная рэзідэнцыя ў межах міжнароднага фестывалю для маладых аўдыторый Schöne Aussicht / Bright View | Штутгарт, Германія
Тыдзень у міжнародным тэатральным асяроддзі: прагляды спектакляў, дыскусіі, абмен досведам і нефармальныя сустрэчы з тэатральнымі прафесіянал(к)амі з усяго свету.
Для каго: творцы 18-35 гадоў з цікавасцю да тэатра для дзяцей і падлеткаў, якія вучацца або працуюць у сферы сцэнічных мастацтваў (драматургія, рэжысура, акторства, лялечны тэатр, танец, перформанс, сцэнаграфія, касцюмы, музыка, тэатральная педагогіка).
Калі: 15-21 траўня 2026.
Праграма:
- Удзел у ўсім фестывальным тыдні Schöne Aussicht / Bright View 2026
- Супольныя прагляды спектакляў з міжнароднай праграмы
- Абмеркаванні і рэфлексіі разам з іншымі ўдзельнік/цамі і запрошанымі тэатральнымі дзеяч(к)амі
- Нефармальныя сустрэчы, экскурсіі, вечарыны і абмен ідэямі
- Каардынацыя і суправаджэнне ад дасведчанага тэатральнага творцы.
Прапануецца:
- Квіткі на ўсе спектаклі фестывалю
- Пражыванне (хостэл, агульныя пакоі)
- Харчаванне ў фестывальным цэнтры
- Частковая кампенсацыя дарогі (да 100 EUR).