Skip to main content

Tentacular Fellowship15-month program for ecological initiatives in Venice

6 July 2026, 2:59 (BY)
Venice, Italy
Online
Free
26 000 EUR

Title — BE
Tentacular Fellowship — стыпендыя для экалагічных і супольнасных ініцыятыў | Італія

Subtitle — BE
15-месячная праграма ў Венецыі для практыкаў(-ак) і калектываў, якія хочуць развіць ініцыятыву з экасацыяльным уплывам для Венецыянскай лагуны.

Slug
tentacular-fellowship-venice-lagoon-2026-2027

Excerpt — BE
TBA21–Academy, Ocean Space, NICHE Centre for Environmental Humanities і Ca’ Foscari University запускаюць Tentacular Fellowship — праграму для развіцця доўгатэрміновых міждысцыплінарных ініцыятыў у Венецыянскай лагуне. Падтрымка складае да 26 000 EUR, уключаючы даследчую стыпендыю і бюджэт на публічную актывацыю праекта.

Content — BE

Для каго:
Індывідуальныя практыкі(-кі) і калектывы з любой сферы: мастацкай, куратарскай, экалагічнай, прасторавай, адукацыйнай, супольнаснай або міждысцыплінарнай.

Падавацца можна з новай ініцыятывай або з прапановай развіць, умацаваць ці пераарыентаваць ужо існуючы праект.

Асабліва важна, каб заяўка была звязаная з экалагічным, сацыяльным і культурным кантэкстам Венецыянскай лагуны і прадугледжвала працу з супольнасцямі, інстытуцыямі або іншымі лакальнымі актарамі.

Жыць у Венецыі не абавязкова, але ўдзельнік(-ца) павінен(-на) мець магчымасць падтрымліваць актыўную прысутнасць падчас ключавых этапаў праграмы.

Фармат:
Tentacular Fellowship — гэта не падтрымка асобнага завершанага праекта, а праграма для развіцця доўгатэрміновай ініцыятывы, якая можа мець рэальны экасацыяльны ўплыў на Венецыянскую лагуну.

У цэнтры праграмы — стварэнне Tentacular Unit: міждысцыплінарнай рабочай платформы, якая можа аб’яднаць мастакоў(-чак), даследчыкаў(-ц), студэнтаў(-ак), інстытуцыі, мясцовыя супольнасці і іншых удзельнікаў(-ц) вакол канкрэтнага сацыяльна-экалагічнага выкліку.

Прапанаваныя тэмы могуць быць звязаныя з:

– Кіраваннем вадой;
– Забруджваннем;
– Стратай біяразнастайнасці;
– Эрозіяй узбярэжжа;
– Кліматычнай адаптацыяй;
– Жыллём;
– Звыштурызмам;
– Мабільнасцю;
– Лакальнымі сродкамі існавання;
– Іншымі праблемамі лагуны як экасістэмы і гарадскога ландшафту.

Структура праграмы:
Праграма доўжыцца 15 месяцаў і складаецца з двух этапаў.

1. Інкубацыя — верасень — снежань 2026 года
Даследаванне, мапаванне кантэксту, пошук партнёраў і ўдакладненне ініцыятывы. На гэтым этапе ўдзельнік(-ца) атрымлівае 3 000 EUR.

2. Актывацыя — студзень — лістапад 2027 года
Стварэнне і каардынацыя Tentacular Unit, публічныя фарматы, супольная праца і развіццё ініцыятывы. На гэтым этапе ўдзельнік(-ца) атрымлівае 8 000 EUR, а таксама бюджэт 15 000 EUR на актывацыю ініцыятывы. Гэты бюджэт кіруецца TBA21 у ўзгадненні з удзельнікам(-цай).

Прапануецца:
– Агульная падтрымка да 26 000 EUR;
– Доступ да рэсурсаў, прастораў і сетак Ocean Space;
– Куратарская, адміністрацыйная, вытворчая і камунікацыйная падтрымка;
– Дапамога ў развіцці партнёрстваў і лакальных сувязяў;
– Базавая тэхнічная падтрымка для выкарыстання даступнага абсталявання;
– Магчымасць праводзіць варштаты, сустрэчы, публічныя праграмы, даследчыя групы, field trips, семінары, падкасты або іншыя фарматы.

Важна:
Дарога і пражыванне не пакрываюцца.

Fellowship не з’яўляецца працоўным кантрактам або поўнай / частковай занятасцю. Удзельнік(-ца) развівае ініцыятыву самастойна, але з падтрымкай Ocean Space, TBA21–Academy і партнёраў.

У плане праекта трэба апісаць кантэкст ініцыятывы, яе значэнне для Венецыянскай лагуны, прапанаваную метадалогію, магчымых партнёраў, план для этапу інкубацыі і план для этапу актывацыі.

5 заяўнікаў(-ц) будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў трэці тыдзень ліпеня.

Тэрміны:
– Дэдлайн падачы: 5 ліпеня 2026 года, 23:59 CET;
– Інтэрв’ю: трэці тыдзень ліпеня 2026 года;
– Праграма: верасень 2026 — лістапад 2027 года.

Дэдлайн:
5 ліпеня 2026 года, 23:59 CET

Арганізатары:
TBA21–Academy, Ocean Space, NICHE Centre for Environmental Humanities і UNESCO Chair on Water, Heritage and Sustainable Development at Ca’ Foscari University.

Падача:
Праз анлайн-форму.
https://tba21.org/oceanspace-research-tentacular-fellowship