Skip to main content

The Art of Resistance and Resilience — рэзідэнцыя пра мастацкую свабоду7-дзённая рэзідэнцыя для маладых культурных прафесіяналаў у Берліне

15 June 2026, 14:00 CEST(passed)
23 — 30 September 2026
Berlin, Germany
Free
725 EUR

Title — BE
The Art of Resistance and Resilience — рэзідэнцыя пра мастацкую свабоду і культурныя інстытуцыі

Subtitle — BE
7-дзённая рэзідэнцыя ў Akademie der Künste ў Берліне для маладых культурных прафесіяналаў(-ак) і мастакоў(-чак), якія працуюць з архівамі, памяццю, актывізмам і супрацівам палітычнаму ціску.

Slug
art-of-resistance-and-resilience-recreate-europe-berlin-2026

Excerpt — BE
Re:Create Europe і Akademie der Künste запрашаюць культурных прафесіяналаў(-ак) і мастакоў(-чак) з досведам да 5 гадоў на рэзідэнцыю ў Берліне пра ролю культурных інстытуцый і архіваў у абароне мастацкай свабоды.

Content — BE

Пра праграму Re:Create Europe:
Як мастакі(-чкі) і культурныя практыкі(-кі) могуць працаваць ва ўмовах палітычнага ціску, крызісаў і зменаў культурнай палітыкі? Як захоўваць аўтаномію, падтрымліваць супольнасці і ствараць новыя стратэгіі ўстойлівасці?

Тэма праграмы 2026 года — «Трансфармацыя культурнай палітыкі». Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з тэмамі мастацкай свабоды, супраціву і ўстойлівасці, культурнай памяці, грамадзянскага ўдзелу і ролі мастацтва ў складаных сацыяльных і палітычных кантэкстах.

Адна з магчымасцей праграмы — The Art of Resistance and Resilience, рэзідэнцыя ў Берліне для тых, хто хоча даследаваць, як культурныя інстытуцыі і архівы могуць супрацьстаяць палітычнаму ціску і падтрымліваць мастацкую свабоду.

Для каго:
Мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі) з досведам да 5 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі(-камі) або рэзідэнтамі(-камі) краін і тэрыторый, дапушчаных да ўдзелу ў праграме Creative Europe.

Фармат:
The Art of Resistance and Resilience: Institutional Ways to Counter Restrictive Cultural Policies — 7-дзённая рэзідэнцыя ў Akademie der Künste ў Берліне.

Праграма даследуе, як культурныя інстытуцыі і архівы рэагуюць на палітычны ціск, змены дзяржаўнай палітыкі і абмежавальныя падыходы да культуры.

За больш чым 330 гадоў існавання Akademie der Künste працавала ў розных палітычных умовах: пры манархіі, у часы Веймарскай рэспублікі, Трэцяга рэйха, падзелу Германіі на Усходнюю і Заходнюю і пасля ўз’яднання краіны. Сёння інстытуцыя таксама працуе ва ўмовах скарачэння фінансавання, эканамізацыі мастацтва і ўзмацнення кансерватыўнага ціску на культурную сферу.

Рэзідэнцыя прапануе ўдзельнікам(-цам) паразважаць над пытаннямі: калі надыходзіць час дзейнічаць? Як мастакі(-чкі) і інстытуцыі могуць захоўваць спадчыну, падтрымліваць мастацкую аўтаномію і развіваць стратэгіі ўстойлівасці?

Калі і дзе:
23–30 верасня 2026
Akademie der Künste, Hanseatenweg, Берлін, Германія.

Прыезд магчымы 22 або 23 верасня 2026.

У праграме:
– індывідуальнае даследаванне;
– калектыўны абмен і дыскусіі;
– праца з выбранымі архіўнымі матэрыяламі Akademie der Künste;
– архіўныя сесіі пра асобныя мастацкія акты супраціву ўдзельнікаў(-ц) Akademie der Künste;
– куратарская экскурсія і абмен вакол выставы Metaxy;
– удзел у Open Studios Junge Akademie 24 верасня;
– сустрэчы з удзельнікамі(-цамі) Junge Akademie і запрошанымі стыпендыятамі(-камі);
– публічная прэзентацыя вынікаў рэзідэнцыі напрыканцы знаходжання;
– удзел у анлайн-серыі вэбінараў Re:Create Europe да снежня 2026;
– унёсак у лічбавы Атлас мастацкай устойлівасці.

Прапануецца:
– бясплатнае пражыванне ў Akademie der Künste на Hanseatenweg у Берліне;
– доступ да выбраных архіўных матэрыялаў;
– удзел у куратарскіх архіўных сесіях і экскурсіях;
– міжнародны прафесійны абмен;
– удзел у сетцы Re:Create Europe;
– аднаразовая выплата 725 EUR, якая пакрывае штодзённыя выдаткі, матэрыялы і самастойна арганізаваную дарогу;
– дадатковыя 150 EUR пры пацверджанай экалагічнай і ўстойлівай паездцы.

Дэдлайн:
15 чэрвеня 2026, 12:00 CEST

Вынікі адбору:
1 ліпеня 2026

Арганізатар рэзідэнцыі:
Akademie der Künste

https://allianceofacademies.eu/open-calls/