Skip to main content

The Lab — 12-месячная інкубацыйная праграма для незалежных творцаў

5 May 2026, 2:00 CEST(passed)
Free

Для каго: фрылансеры/-кі і незалежныя творцы ў культурных і крэатыўных сектарах і індустрыях (CCSI), індывідуальна або групай.

Падыходзіць тым, хто:

– працуе мінімум на 50% у культурных і крэатыўных індустрыях;
– добра разумее сваю творчую практыку і працэс;
– хоча развіць бізнес-бок сваёй творчай дзейнасці;
– шукае прафесійную падтрымку, супольнасць і магчымасці для абмену досведам;
– хоча будаваць сувязі з іншымі практыкамі/-камі і падтрымліваць адно аднаго ў супольнасці.

Фармат:
The Lab — гэта 12-месячная праграма развіцця навыкаў для незалежных творцаў ад STPLN у Мальмё. Праграма працуе як культурны інкубатар і падтрымлівае ўдзельнікаў/-ц у прафесійным развіцці, развіцці ўстойлівай творчай дзейнасці і пабудове супольнасці.

Праграма адкрытая для розных сфер: мастацтва, музыка, танец, дызайн, літаратура, падкасты, кіно, фатаграфія, перформанс, выставы, архітэктура і іншыя крэатыўныя практыкі.

Што ўваходзіць у праграму:
– агульная працоўная прастора ў офісе STPLN у Мальмё;
– доступ да воркшопаў, медыяабсталявання і інструментаў;
– індывідуальныя сустрэчы, адаптаваныя да патрэб і інтарэсаў удзельніка/-цы;
– праграма лекцый і воркшопаў пра эканамічныя, юрыдычныя, арганізацыйныя, камунікацыйныя, маркетынгавыя, лічбавыя і ўстойлівыя аспекты творчага бізнесу;
– доступ да event venue STPLN, абсталявання і прадакшн-падтрымкі;
– падтрымка ў развіцці стратэгіі для сваёй працы;
– магчымасць працаваць з тэмамі бухгалтэрыі, бюджэтавання, падачы на гранты, партнёрстваў, тайм-менеджменту, культурнай палітыкі, прафсаюзаў, самапрасоўвання, кантрактаў, законаў і перамоваў.

Прапануецца:
Удзел у The Lab цалкам бясплатны. Усе рэсурсы, прастора, падзеі і воркшопы ў межах праграмы прадастаўляюцца без аплаты.

Важна:
– праграма не прапануе фінансавую падтрымку або кампенсацыі;
– падтрымка адбываецца ў фармаце “funding in kind”: праз доступ да прасторы, абсталявання, сетак, партнёрстваў і магчымасцей;
– ад удзельнікаў/-ц чакаецца актыўны ўдзел у праграме і далучэнне да супольнасці;
– абавязкова трэба ўдзельнічаць мінімум у двух з трох ключавых сустрэч за год: onboarding, midpoint review і moving forward meetup;
– The Lab не прызначаны для творчых ініцыятыў, якія існуюць толькі як хобі.

Дзе:
STPLN, Malmöhusvägen 5, Мальмё, Швецыя

Кантакт: enes@stpln.se

Агульны кантакт: info@stpln.se

https://www.stpln.se/opencall-lab-1