Skip to main content

Падтрымка на вытворчасць дакументальнага падкаста ад The Whickers × Sheffield DocFest

27 February 2026, 23:59 CET(passed)
Sheffield, United Kingdom
Free
5 800 EUR

Міжнародны конкурс для незалежных аўдыя-дакументалістаў/-к і падкаст-мэйкераў/-к. Падтрымка на вытворчасць арыгінальнага дакументальнага падкаста і магчымасць пітчынгу на Sheffield DocFest 2026.

Арыгінальны падкаст (серыя або адзін эпізод) павінен быць на англійскай мове. Можна падаваць да 2 праектаў. Не прымаецца працяг існуючых сезонаў. Патрэбны выканаўчы прадзюсар(-ка) на момант падачы і да 4 хвілін аўдыя.

Крытэры: аўтарская гісторыя, моцная структура, выразны голас, крэатыўная праца з гукам, даследчая цікавасць, незалежнасць без агітацыі або палітычнай прапаганды.

Прапануецца:

  • 15.000 GBP (~17.500 EUR) — галоўная ўзнагарода на вытворчасць
  • 5000 GBP (~5800 EUR) — для фіналіста(-кі)
  • 6 фіналістаў/-к атрымліваюць: бясплатны пропуск на Sheffield DocFest (чэрвень 2026), 3 ночы пражывання, да 400 GBP (~470 EUR) на дарогу, доступ да прафесіяналаў/-к індустрыі і пітчынг перад журы.