TOKAS Residency Programs 2027 Open call for creators and researchers in Tokyo
TOKAS Residency Programs 2027. Прыём заявак пачынаецца заўтра! | Токіа, Японія
</b>
→ Tokyo Arts and Space адкрывае набор на 3 рэзідэнцыйныя праграмы для творцы, куратары/-кі і даследчыкі/-цы, якія хочуць працаваць і праводзіць даследаванні ў Токіа.
Перыяды рэзідэнцый:
- Травень — ліпень 2027
- Верасень — лістапад 2027
- Студзень — сакавік 2028.
3-месячная рэзідэнцыя — International Creator Residency Program
Для каго: візуальныя_мастакі/-чкі, дызайнеры/-кі, архітэктары/-кі, якія жывуць па-за Японіяй і маюць мінімум 5 гадоў досведу.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD).
Прапануецца:
- Пражыванне (асобны пакой)
- Агульная студыя
- Авіяквіткі
- Суткавыя 4200 JPY / дзень (≈ 25 EUR)
- Выдаткі на праект 300 000 JPY (≈ 1,850 EUR).
Рэзідэнцыя ад 1 да 3 месяцаў — Curator Residency Program
Для каго: куратары/-кі, арт_крытыкі/-ні, даследчыкі/-цы культуры, якія жывуць па-за Японіяй і маюць мінімум 3 гады досведу.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD). Дуэты не прымаюцца
Прапануецца:
- Пражыванне (асобны пакой)
- Авіяквіткі
- Выдаткі на даследаванне / праект: 100 000 JPY (≈ 620 EUR).
Даследчая рэзідэнцыя на 6-12 тыдняў — Research Residency Program
Для каго: мастакі/-чкі, дызайнеры/-кі, архітэктары/-кі, музыкі/-кі, перформеры/-кі, куратары/-кі, арт_крытыкі/-ні, даследчыкі/-цы, аўтары/-кі, якія маюць значны досвед у сваёй сферы і гатовыя правесці даследаванне, звязанае з Токіа. Можна дуэтам.
Студэнты/-кі не могуць падавацца (акрамя PhD).
Прапануецца:
- Пражыванне (асобны пакой)
- Доступ да агульных прастораў TOKAS
- Без фінансавай падтрымкі на дарогу / праект.
Ддл: 16 чэрвеня, 18:00 (JST).