Skip to main content

TRACE — праграма мастацкіх рэзідэнцый пра памяць, вайну і перамяшчэнне

18 June 2026, 0:00 CEST
Bosnia and Herzegovina
Free

TRACE — Transnational Routes for Artistic Circulation of European Memory — міжнародная праграма мастацкіх даследаванняў, рэзідэнцый і выстаў. Праект даследуе, як сучаснае мастацтва можа працаваць з памяццю, вайной, перамяшчэннем, экалагічнымі крызісамі і калектыўным досведам сучаснай Еўропы. У цэнтры праграмы: – Вайна ў Босніі і Герцагавіне і генацыд у Срэбраніцы; – Міграцыйныя маршруты праз Міжземнае мора; – Экалагічная спадчына Чарнобыля; – Расійскае ўварванне ва Украіну.

Для каго: мастакі(-чкі) з краін праграмы Creative Europe, чыя практыка звязаная з тэмамі:

– Памяці і мемарыялізацыі;
– Ідэнтычнасці;
– Вайны і яе наступстваў;
– Міграцыі і вымушанага перамяшчэння;
– Архіваў і дакументальных практык;
– Сувязі паміж мінулым і сучаснасцю;
– Экалагічных і сацыяльных трансфармацый.

Прымаюцца праекты ў сферах візуальнага мастацтва, фатаграфіі, кіно і відэа, саўнд-арту, ілюстрацыі, графічнага сторытэлінгу, падкастаў, аўдыя- і міждысцыплінарных практык.

Структура праграмы:

Міжнароднае журы абярэ 15 удзельнікаў(-ц) для даследчых і адукацыйных праграм:

  • Боснія і Герцагавіна — ліпень / жнівень 2026 года;
  • Італія — кастрычнік 2026 года;
  • Украіна — анлайн-праграма.

Праграма будзе ўключаць варштаты, дыскусіі, выезды на месцы, сустрэчы з мясцовымі супольнасцямі і даследчыкамі(-цамі), працу з архівамі і супольныя мастацкія даследаванні.

Пасля гэтага 6 мастакоў(-чак) будуць адабраныя для рэзідэнцый вясной 2027 года:

  • Афлайн у Італіі і Босніі і Герцагавіне;
  • Анлайн у межах праграмы, звязанай з Украінай.

Вынікі будуць прадстаўленыя на міжнародных выставах, публічных прэзентацыях і ў лічбавым архіве TRACE. Украінская выстава пройдзе ў бяспечнай лакацыі ў Львове.

Прапануецца:

  • Пакрыццё дарогі, пражывання і харчавання падчас праграмных актыўнасцей у межах лімітаў Creative Europe;
  • Доступ да архіваў, даследчыкаў(-ц) і мясцовых супольнасцей;
  • Ментарская падтрымка і прафесійны абмен;
  • Удзел у выставах і публічных праграмах;
  • Прафесійная дакументацыя вынікаў.

Не прапануецца:

  • Штодзённы ганарар мастака(-чкі) падчас рэзідэнцыі;
  • Тэхнічнае абсталяванне для стварэння прац.

Важна:
У рэгламенце пазначаныя два розныя часы закрыцця формы: 18:00 і 00:00 па рымскім часе.