Узнагарода для маладых фатографаў і фатографак (18-35 гадоў) C/O Berlin Talent Award 2026 | Берлін, Германія
Адкрыты прыём заявак на C/O Berlin Talent Award 2026 у катэгорыі Artist. Гэта адна з найбольш вядомых еўрапейскіх узнагарод у сферы сучаснай фатаграфіі і lens-based media.
Тэма 2026 — Body Politics. Арганізатары прапануюць паразважаць:
- Як улада, інстытуты і грамадства фармуюць, кантралююць або робяць целы (не)бачнымі
- Як цела становіцца прасторай супраціву, ідэнтычнасці і памяці
- Якую ролю адыгрывае фатаграфія ў асэнсаванні гэтых працэсаў.
Можна падавацца індывідуальна або калектывам з праектам яшчэ не меў сольнай выставы ў буйной еўрапейскай інстытуцыі і не быў апублікаваны як манаграфія.
Прапануецца:
- Пераможца ў катэгорыі Artist атрымае: персанальную выставу ў C/O Berlin; аўтарскую публікацыю (Spector Books); 5 000 EUR прызавых; міжнародную бачнасць, прафесійныя кантакты і моцны крок у кар’еры
- Дадаткова будзе абраны шорт-ліст (без грашовай узнагароды, але з публічным анонсам).