Валанцёрства на фестывалі TUTAKA 2026
Фестываль TUTAKA шукае валанцёраў(-ак), якія дапамогуць падрыхтаваць і правесці падзею 16–19 ліпеня 2026 года ў Барыку пад Гарадком, Польшча. Можна далучыцца да інфапунктаў, каманды клопату пра творцаў, працы з пляцоўкамі, падрыхтоўкі прасторы і іншых задач.
Удзельнічаць могуць асобы ад 18 гадоў. Падлеткі ва ўзросце 16–17 гадоў могуць далучыцца толькі разам з бацькамі або законнымі апекунамі, якія таксама ўдзельнічаюць у валанцёрстве.
Валанцёрская праца ахоплівае тры этапы: падрыхтоўку фестывалю, працу падчас падзеі і дэмантаж пасля яе завяршэння.
Калі:
– падрыхтоўка: 12 чэрвеня — 15 ліпеня 2026 года;
– фестываль: 16–19 ліпеня 2026 года;
– дэмантаж і прыборка: 20–30 ліпеня 2026 года.
Для людзей, якія жывуць у Беластоку або паблізу, таксама магчымае валанцёрства ў фармаце асобных прыездаў з 1 чэрвеня 2026 года з выбарам зручнага графіка.
Магчымыя задачы:
- Падрыхтоўка і добраўпарадкаванне фестывальнай прасторы;
- Мантаж і дэмантаж канструкцый, упрыгожванне тэрыторыі, уборка і сартаванне смецця;
- Праца ў інфапунктах і на фестывальных пляцоўках;
- Рэгістрацыя гасцей і продаж фестывальнага мерча;
- Дапамога падчас майстар-класаў, лекцый і іншых актыўнасцяў;
- Падтрымка артыстаў(-к) і сцэнічных працэсаў;
- Дапамога з гаспадарчымі і арганізацыйнымі задачамі.
Арганізатары ўлічваюць досвед і навыкі валанцёраў(-ак): тэхнічную падрыхтоўку, працу з людзьмі і дзецьмі, кулінарныя навыкі, валоданне мовамі, фота- і відэаздымку, уменне працаваць у камандзе і іншае.
Прапануецца:
- Харчаванне падчас валанцёрства;
- Месца ў асобным валанцёрскім намётавым лагеры;
- Фестывальная кашулька.
Важна:
- Фестываль адбываецца ў лесе, а валанцёры(-кі) жывуць на прыродзе ў намётавым лагеры;
- Неабходна мець уласны намёт;
- Арганізатары не кампенсуюць дарогу да Беластока;
- У лагеры будзе арганізаваная палявая кухня, посуд і неабходная бытавая тэхніка;
- На тэрыторыі лагера будуць душ з гарачай вадой і прыбіральня.