Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»
Практычная сустрэча пра тое, як праца ў полі траўмы ўплывае на журналістаў і журналістак, і якія інструменты дапамагаюць захоўваць сябе ў прафесіі. Для медыяпрафесіяналаў/-к, якія працуюць з тэмамі гвалту, рэпрэсій, вайны і чалавечага болю.
Арганізатары: нямецкая НКА dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Праграма:
- Што такое траўма сведкі і прафесійны перагруз
- Дзе праходзіць мяжа прафесійнай адказнасці
- Як не «забіраць» чужы боль з сабой
- Як падрыхтавацца да складаных размоваў
- Што дапамагае заставацца ў прафесіі на доўгую дыстанцыю.
Фармат: практычныя інструменты самазахавання + кароткія інтэрактыўныя заданні + прастора для рэфлексіі.
Спікерка: беларуская журналістка з больш як 5-гадовым досведам працы з траўматычнымі тэмамі, трэнерка па супрацьдзеянні выгаранню.