Webinar Series 2026 — анлайн-праграма пра мастацкую свабоду і культурную палітыку
Re:Create Europe запрашае 30 маладых культурных прафесіяналаў(-ак) на анлайн-серыю вэбінараў пра мастацкую свабоду, культурную ўстойлівасць, незалежныя інстытуцыі і працу ва ўмовах крызісу.
Пра праграму Re:Create Europe:
Re:Create Europe — праект European Alliance of Academies, суфінансаваны Еўрапейскім саюзам.
Тэма праграмы 2026 года — «Трансфармацыя культурнай палітыкі». Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з тэмамі мастацкай свабоды, супраціву і ўстойлівасці, культурнай памяці, грамадзянскага ўдзелу і ролі мастацтва ў складаных сацыяльных і палітычных кантэкстах.
Адна з магчымасцей праграмы — Webinar Series 2026, серыя анлайн-сустрэч для маладых культурных прафесіяналаў(-ак) пра мастацкую свабоду, культурную палітыку, працу незалежных інстытуцый, грамадзянскі ўдзел і псіхічнае здароўе ва ўмовах пастаяннага крызісу. Складаецца з 10 сесій працягласцю па 90 хвілін.
Для каго: 30 маладых культурных прафесіяналаў(-ак), якія з’яўляюцца грамадзянамі(-камі) або рэзідэнтамі(-камі) краін і тэрыторый, дапушчаных да ўдзелу ў праграме Creative Europe, і маюць прыкладна да 5 гадоў прафесійнага досведу.
Праграма падыдзе тым, хто працуе на скрыжаванні: акадэмічных даследаванняў; мастацтва і культуры; культурнай палітыкі; даследчай працы; распрацоўкі палітык; актывізму; грамадзянскага і мастацкага ўдзелу.
Калі: верасень — снежань 2026
Цалкам анлайн.
Тэмы сустрэч:
- Мастацкая свабода, дэмакратыя і культурная ўстойлівасць у Еўропе;
- Трансфармацыя культурных наратываў у часы вайны і крызісу;
- Мастацтва супраціву і ўстойлівасці: як культурныя інстытуцыі могуць супрацьстаяць абмежавальнай культурнай палітыцы;
- Новыя стратэгіі распрацоўкі і рэалізацыі культурнай палітыкі ў часы крызісу на прыкладзе Мальты;
- Культура паміж узгадненнем і адчужэннем: 10 гадоў пасля галасавання за Brexit;
- Набор інструментаў для культурнага выжывання;
- Трансфармацыя культурнай палітыкі праз практыкі аўтаномных культурных цэнтраў у невялікіх супольнасцях Харватыі;
- Як выжываць незалежнай НДА ў Венгрыі;
- Псіхічнае здароўе мастакоў(-чак) і культурных прафесіяналаў(-ак) ва ўмовах пастаяннага крызісу;
- Фінальная сустрэча з водгукамі і абмеркаваннем.