Праграма WHW Akademija 2026: Remember Freedom | Харватыя / Боснія і Герцагавіна

Free
1 Apr — 31 Oct

WHW (What, How & for Whom) прымае заяўкі на 8-ы набор tuition-free праграмы WHW Akademija пад тэмай Remember Freedom. Праграма даследуе сувязі паміж паэзіяй і межамі — як фізічнымі, так і сімвалічнымі — і іх ролю ў сучасных палітычных і культурных працэсах.

Рэзідэнт-прафесар 2026: Sebastian Cichocki (UAP Poznań / Museum of Modern Art Warsaw). У Біхачы ўдзельнікі/-цы будуць працаваць з Selma Selman.

Для каго: мастакі/-чкі на пачатку шляху і тыя, хто развівае незалежную мастацкую практыку.

Калі: красавік – кастрычнік 2026.

Праграма:

  • Анлайн-сесіі (з красавіка)
  • 1-я афлайн-сесія: 20-30 траўня 2026, Заграб
  • 2-я афлайн-сесія: 4-10 кастрычніка 2026, Заграб + Біхач (у супрацоўніцтве з KRAK).

Прапануецца:

  • Пакрыццё пражывання падчас афлайн-сесій
  • Кампенсацыя дарогі
  • Праца з Kontakt Collection (Цэнтральная і Усходняя Еўропа)
  • Сустрэчы з маста(ч)камі, куратар(к)амі, актывіст(к)амі
  • Доступ да лакальных культурных інстытуцый у Заграбе.