Skip to main content

Yves Klein Research GrantСтыпендыя для маладых даследчыкаў у гісторыі мастацтва

16 June 2026, 2:59 (BY)(passed)
France
Free
6 000 EUR

Title — BE
Yves Klein Research Grant — даследчая стыпендыя пра спадчыну Yves Klein

Subtitle — BE
Стыпендыя 6 000 CHF і тыднёвая даследчая рэзідэнцыя для маладых даследчыкаў(-іц) у сферы гісторыі мастацтва, эстэтыкі і гуманітарных навук.

Slug
yves-klein-research-grant-2026

Excerpt — BE
Yves Klein Foundation запускае даследчую стыпендыю для emerging researchers да 35 гадоў, якія хочуць працаваць з творчасцю, ідэямі і спадчынай Yves Klein.

Content — BE

Для каго:
Даследчыкі(-цы) да 35 гадоў любой нацыянальнасці і з любой краіны пражывання, якія маюць PhD або postdoctoral degree і працуюць у сферы гісторыі мастацтва, эстэтыкі або гуманітарных навук.

Фармат:
Yves Klein Research Grant — новая даследчая праграма ад Yves Klein Foundation. Яна падтрымлівае новыя даследаванні пра творчасць, ідэі і спадчыну Yves Klein — аднаго з ключавых мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя.

Праграма заахвочвае даследаванні, якія прапануюць новыя наратывы, змяшчаюць творчасць мастака ў шырэйшы культурны кантэкст, даследуюць яе сувязь з сучаснымі сацыяльнымі і экалагічнымі выклікамі, а таксама разглядаюць яе ўспрыманне ў розных геаграфіях.

Калі:
Восень 2026, не пазней за першую палову снежня 2026.
Дакладныя даты будуць узгодненыя з адабраным(-ай) стыпендыятам(-кай).

Працягласць:
1 тыдзень — 5 працоўных дзён на месцы.

Прапануецца:
– даследчая стыпендыя 6 000 CHF на даследаванне і напісанне тэксту;
– пакрыццё дарожных выдаткаў і пражывання, калі яны будуць патрэбныя;
– доступ да рэсурсаў і даследчай падтрымкі Yves Klein Foundation;
– прафесійнае навуковае суправаджэнне.

Важна:
Першая стыпендыя запускаецца ўвесну 2026 года. З 2027 года фонд будзе прысуджаць дзве даследчыя стыпендыі штогод.

Дэдлайн:
15 чэрвеня 2026, 23:59 CET

Вынікі:
– паведамленне заяўнікам(-цам): 30 ліпеня 2026;
– публічнае абвяшчэнне на yvesklein.com: 10 верасня 2026.

Кантакт:
[research@yvesklein.com](mailto:research@yvesklein.com)
https://www.yvesklein.com/en/fondation/