sekktor
Ад фальклору да падкастаў: абвешчаны шорт-ліст прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2025 год
У фінальны адбор увайшлі сем твораў — кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне.
Сёлета кароткі спіс аб’яднаў вельмі розныя інтанацыі і формы: ад палявога даследавання музычнага фальклору да рэпарцёрскай прозы, ад літаратурнага падкаста да паэтычнай кнігі.
У кароткі спіс увайшлі:
Кнігі:
- «І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» — Вольга Барышнікава (Skaryna Press, Лондан, 2025);
- «Кола дня» — Аляксандра Турава (2025, зашыфраваны ўдзел);
- «Кровазварот» — Юлія Цімафеева (Янушкевіч, Варшава, 2025);
- «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — Ганна Кандрацюк (выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беласток, 2025);
- «Цені падмуркаў» — Milestone (2025, зашыфраваны ўдзел);
Артыкулы, падкасты, відэаблогі і іншае:
- Падкаст «Літаратурныя зацемкі» — аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец (2025);
- Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» — аўтары і вядоўцы Цімафей Акудовіч і Віктар Шукеловіч.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1996 годзе. Традыцыйна яна ўручаецца за найлепшыя творы, якія служаць аднаўленню гістарычнай памяці і спрыяюць фармаванню і ўмацаванню беларускай ідэнтычнасці.
Імя лаўрэата або лаўрэаткі 2025 года будзе абвешчана асобна.