Przejdź do głównej treści
sekktor

Ад партугальскага Med да брытанскага WOMAD: Ягор Забелаў абвесціў даты вялікага летняга тура па знакавых фестывалях

Падарожжа выбітнага беларускага акардэаніста пачнецца з Чэхіі і скончыцца ў Вялікабрытаніі на WOMAD Festival.

«Супер! Ягор Забелаў выступіць у Англіі на галоўным фэсце WOMAD. Ужо шмат гадоў гэта адно з галоўных мерапрыемстваў у галіне так званай world music. З беларусаў там выступалі, здаецца, толькі этна-трыа Троіца», — звярнуў увагу музычны менеджар Зміцер Безкаравайны.

  • 13 чэрвеня — Artorzo Festival, Krakovec, Чэхія
  • 26 чэрвеня — MED Festival, Loulé, Партугалія
  • 3 ліпеня — Valdštejnská lodžie, Jičín, Чэхія
  • 12 ліпеня — Inny Wymiar Festival, Białystok, Польшча
  • 18 ліпеня — Jolie Vue Festival, St-Saphorin, Швейцарыя
  • 25 ліпеня — WOMAD Festival, Neston Park, Вялікабрытанія

Ягор Забелаў — унікальны беларускі кампазітар і акардэаніст, сузаснавальнік дуэта Gurzuf. Спалучае ў сваёй творчасці музыку ад неакласікі і авангарду да эксперыментальнага эмбіенту.