Przejdź do głównej treści
sekktor

Беларускі гурт Kasary стаў лаўрэатам прэстыжнага фестывалю Nowa Tradycja ў Польшчы

Беларускі мужчынскі калектыў адзначылі спецыяльным прызам «Jedynka» (Nagroda Jedynka) ад Першай праграмы Польскага радыё (Program 1 Polskiego Radia).

На конкурсе музыкі выконвалі традыцыйныя рэкруцкія і бяседныя песні ў сучасным электронным акампанеменце.

Фестываль Nowa Tradycja ладзіцца Польскім радыё з 1998 года і з’яўляецца адным з найважнейшых конкурсаў фолк- і этна-музыкі ў краіне. Ён вядомы сваімі высокімі патрабаваннямі: прафесійнае журы, у склад якога ўваходзяць музыказнаўцы і музычныя журналісты, штогод адбірае фіналістаў з соцень заявак з усяго свету.