Przejdź do głównej treści
sekktor

Беларускі мужчынскі гурт Kasary стаў фіналістам вядомага польскага фестывалю Nowa Tradycja

Канцэрт з удзелам беларусаў адбудзецца ў гэтую пятніцу, 22 мая, у Studio Koncertowe Polskiego Radia у Варшаве (Zygmunta Modzelewskiego 59). Пачатак а 17:00. Уваход — вольны.

Лідар гурта Сяргей Доўгушаў заклікаў беларускіх слухачоў прыйсці і падтрымаць іх выступ.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прэстыжныя ўзнагароды, а таксама магчымасць запісу на дзяржаўным польскім радыё і права выступіць на фестывалі ў 2027 годзе. Агульны прызавы фонд — 40 000 злотых.

Nowa Tradycja ладзіцца Нацыянальным польскім радыё з 1998 года і вядомы сваімі высокімі патрабаваннямі: журы музыказнаўцаў і музычных журналістаў штогод адбірае фіналістаў з соцень заявак.