Przejdź do głównej treści
sekktor

«Цела не было знойдзена»: праект Filamaty выпусціў сінгл «Kraj!»


Filamaty — гэта музычна-паэтычны праект, натхнёны гісторыяй таемнага студэнцкага таварыства філаматаў першай паловы ХІХ стагоддзя і лёсамі людзей, згуртаваных вакол яго.

У склад гурта ўваходзяць музыкі ReliktАлесь Дземідзенка, Віталь Макшун і Зміцер Наркевіч — і паэт ды музыка Уладзь Лянкевіч (Syndrom Samazvanca, SnopSnoŭ, Luty Sakavik, ex-TonqiXod).

View on Instagram


Музыкі не ставяць перад сабой выразных стылістычных рамак у музычным плане, але ўсё круціцца вакол гітарнага року: тут знойдзецца месца і гранжу, і сёрфу, і прагрэсіву.

«Kraj!» – гэта другі сінгл праекта, першы — «Пацеркі» — выйшаў на пачатку гэтага года.