Przejdź do głównej treści
sekktor

«Філасофія, куды ты мяне прывяла?» Малады музыка Prastora выпусціў новы сінгл

Пад гэтым псеўданімам журналіст Улад Рубанаў пачаў сёлета музычную кар’еру.

Ён ўжо паспеў выпусціць міні-альбом, лонгплэй, а таксама два сінглы. Новая кампазіцыя «Філасофія» — чарговы экзістэнцыйны транс і яркая рэфлексія беларускага эмігранта пасля сустрэчы з уласнай цямрэчай.

Як і раней, словы і музыку Улад напісаў сам — у хатняй студыі ў Варшаве.