Франтмена «Без Білета» уключылі ў базу сайта «Міратворац»
Праект публікуе інфармацыю аб меркаваных «прарасейскіх тэрарыстах, сепаратыстах, наймітах, ваенных злачынцах і забойцах», піша «Люстэрка».
Віталь Артыст трапіў у базу 19 кастрычніка за «публічную падтрымку расейскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны», «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», а таксама «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на яе тэрыторыю».
Раней музыкант расказаў у TikTok пра паездку ў Крым. Ён растлумачыў выбар кірунка ў тым ліку цяжкасцямі падарожжа ў Еўропу і пацікавіўся, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваны Расеяй паўвостраў.