“Луч” паказаў гадзіннікі да 105-годдзя Купалаўскага тэатру
Лімітаваная калекцыя атрымала назву “Паўлінка”.
Кожная з двух мадэлей выйшла абмежаваным тыражом 105 экзэмпляраў — у багровым і карычневым выкананні.


Спектакль “Паўлінка” — легендарная пастаноўка Янкі Купалы.
Галоўную ролю ў пастаноўцы на сцэне Купалаўскага доўгі час выконвала Зоя Белахвосцік, а потым яе дачка Валянціна Гарцуева. Зараз яны у вымушанай эміграцыі.