Papa Bo адкрые канцэрт нямецкага гурта Meute на стадыёне COS Torwar у Варшаве
Вядомы тэхна-марш-бэнд выступіць у польскай сталіцы 25 верасня.
“Мой першы досвед выступлення перад такой вялікай аўдыторыяй. Верым. Можам. Пераможам”, — напісаў беларускі дыджэй і прадзюсер Аляксандр Багданаў (Papa Bo).
Гурт Meute аранжыроўвае тэхна, хаўс і дып-хаус творы вядомых дыджэяў, дапаўняючы іх электроннымі рытмамі, створанымі інструментамі маршавага аркестра. Адзін з трэкаў немцаў гучаў падчас легенданага сэта Багданава на мінскім маршы ў жніўні 2020-га.
COS Torwar — вялікі стадыён, на якім выступалі сусветныя зоркі ад Rihanna да Deep Purple.