Рэпер Murovei выпусціў міні-альбом Saudade — упершыню цалкам беларускамоўны
Рэліз складаецца з трох трэкаў: “Багна”, “Фавэла” і “Мара-Мора”.
Візуальнае афармленне адсылае да партугальскіх азулежу і беларускай выцінанкі, як і назва saudade — у тым ліку партугальскае паняцце, якое азачае спалучэнне светлага смутку і настальгіі па страчаным.
Murovei — адзін з прыкметных беларускіх рэпераў, родам са Смалявічаў. Ён паспеў папрацваць у Расеі, але зараз ён жыве ў Польшчы і працуе ў сваёй студыі гуказапісу.