Рыхтуецца да запуску беларускае анлайн-радыё: каманда шукае рэдактара-валанцёра
Па словах стваральнікаў, на інтэрнэт-хвалях будуць гучаць музыка, падкасты, кнігі, радыёспектаклі, TikTok, YouTube-цытаты і жывыя галасы сучаснай Беларусі.
«Хочаш, каб Беларусь гучала гучней? Радыё Holas рыхтуецца да запуску і шукае чалавека, які адчувае рытм культуры і любіць усё, што гучыць па-беларуску», — напісаў Ян Лобаў.
Holas шукае радыё-рэдактара: фармат — валанцёрскі, загрузка — некалькі гадзін на тыдзень.
Адгукнуцца можна ў Telegram: @holas_ai.