Ivan Marozka
У гурта NAVIBAND выйшаў новы сінгл
Песня атрымала назву «Свой сярод чужых».
«За апошнія некалькі год нашае з вамі жыццё моцна змянілася. Усё што адбываецца вакол не можа не пакідаць адбіткаў на нашых сэрцах. Але мы ведаем, што нельга спыняцца верыць і трымацца святла, шукаць свае агні на гэтым няпростым шляху», — напісалі музыкі.
Песня даступна на ўсіх музычных платформах.
Бліжэйшы вялікі канцэрт NAVIBAND — 23 мая ў Варшаве.