У палацы пад Гроднам знайшлі ўнікальныя прадметы мастацтва
Як піша @pul4region, падчас рэстаўрацыі ў палацы Валовічаў у Свяцку пад некалькімі слаямі пазнейшай тынкоўкі знайшлі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў, выкананую ў XVIII стагоддзі майстрамі еўрапейскага ўзроўню.
«Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, годны і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — адзначыў дырэктар дызайн-студыі «Пальмета» Ігар Ганяеў.
Партрэты больш за сто гадоў заставаліся схаванымі пад пластамі грунту, фарбы і пабелак.




