У прасторы MIT space у Варшаве пройдзе летні творчы лагер
Паводле слоў арганізатараў, з 22 па 26 ліпеня дзеці ў летнім творчым лагеры “будуць пагружацца ў розныя віды мастацтва і творчасці, праводзячы кожны дзень па-новаму, весела, карысна”.
На працягу пяці дзён удзельнікі і ўдзельніцы лагера будуць маляваць комікс, здымаць відэаблог, пагружацца ў свет тэатра, тварыць лэнд-арт і раскрываць загадку мелодый The Beatles.
Лагер разлічаны на дзяцей ад 8 да 12 гадоў. Колькасць месцаў — 12.
Кошт лагера — 1100 zł. У кошт уключаны ўсе расходныя матэрыялы і лёгкія перакусы. Таксама будзе арганізавана месца для абеду, трэба толькі ўзяць сабойку.
Для рэгістрацыі трэба запоўніць форму па гэтай спасылцы.