Варшава-Мінск: Антон Анішчанка едзе ў тур з альбомам «Krope»
Беларускі кампазітар электраакустычнай музыкі выкарыстоўвае палявыя запісы беларускіх народных песень.
Апошні рэліз «Krope» створаны ў супрацоўніцтве з этнографкай Ірынай Васільевай. Брытанскае выданне The Quietus уключыла яго ў спіс найлепшых альбомаў 2025 года.
Таксама Антон — заснавальнік лэйбла Shatkavalka і прасторы Accidental Point.
Тур распачнецца 22 студзеня ў варшаўскай клубакавярні Młodsza Siostra, а завершыцца 22 лютага ў мінскай прасторы Accidental Point.