Выйшаў першы выпуск без Мікіты Мелказёрава на канале «Загляне сонца»
Вядоўцам стаў Саша Івулін — сябар і калега Мікіты. Выпуск прысвечаны Уладзіміру Караткевічу.
7 студзеня на YouTube-канале «Загляне сонца» з’явілася апошняе відэа з удзелам Мікіты Мелказёрава — пра Раство ў Беларусі. Пасля каманда паставіла праект на паўзу.
Нагадаем, журналіст раптоўна памёр у ноч на 21 снежня. Яму было 37 гадоў.