Przejdź do głównej treści

Адкрыццё выставы «Дэпатрыяцыя»

597
9 — 26 czerwca 2026
Музей Вольнай Беларусі, Warsaw, Polska
Bezpłatnie

Праект асэнсоўвае досвед беларусаў, вымушаных зберагаць важныя сімвалы і артэфакты найноўшай гісторыі па-за межамі краіны дзеля іх захавання і ўласнай бяспекі.

Тэрмін «дэпатрыяцыя» рэдка выкарыстоўваецца, але вельмі дакладна апісвае рэальнасць, у якой нацыянальныя знакі, сведчанні пратэсту і рэчы, звязаныя з асабістай і калектыўнай памяццю, часта становяцца аб’ектам пераследу. Менавіта таму каманда Музея Вольнай Беларусі разам з людзьмі ў краіне на працягу апошніх месяцаў працавала над тым, каб бяспечна вывезці і захаваць гэтыя сведчанні часу.

За час праекта музей атрымаў каля 170 артэфактаў і некалькі тысяч фотаздымкаў і відэазапісаў. З меркаванняў бяспекі частка гісторый застанецца ананімнай, але іх галасы будуць пачутыя.